БЕЛАРУСКІЯ СЕМ'І Ў ЛІТВЕ - ІНТЭГРАЦЫЯ І ЗАХАВАННЕ ІДЭНТЫЧНАСЦІ

Read full text
Authors: Vadzimir Zarankin
Cited by: 0

Abstract

Гэтая справаздача аналізуе патрэбы, бар’еры і перспектывы беларускіх сем’яў, якія жывуць у Літве, з асаблівым фокусам на адукацыю, мову, інтэграцыю і захаванне ідэнтычнасці. Яна грунтуецца на апытанні, праведзеным летам 2025 года сярод 91 рэспандэнта, і адлюстроўвае становішча актыўнай часткі беларускай сямейнай супольнасці ў Літве, сканцэнтраванай пераважна ў Вільні і Віленскім раёне. Хоць атрыманыя вынікі не прэтэндуюць на статыстычную рэпрэзентатыўнасць для ўсёй беларускай дыяспары ў Літве, яны фіксуюць выклікі, прыярытэты і патрэбы ў адвакацыі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей у краіне. Справаздача паказвае, што многія беларускія сем’і імкнуцца інтэгравацца ў літоўскае грамадства, адначасова захоўваючы беларускую мову і культурную ідэнтычнасць сваіх дзяцей. У ёй падкрэсліваюцца структурныя нагрузкі на адукацыйную інфраструктуру, абмежаваны доступ да беларускамоўнай адукацыі, недастатковая падтрымка дзяцей-мігрантаў у літоўскамоўных навучальных установах, а таксама незадаволенасць адсутнасцю сістэмнага падыходу да выкладання літоўскай мовы як замежнай. Вынікі таксама сведчаць пра запыт на інстытуцыяналізаваную адвакацыю і на палітычныя рашэнні, якія падтрымлівалі б як інтэграцыю, так і захаванне ідэнтычнасці. Публікацыя прапануе заснаваны на дадзеных аналіз і рэкамендацыі для літоўскіх дзяржаўных інстытуцый, муніцыпалітэтаў, прадстаўнікоў сферы адукацыі, арганізацый грамадзянскай супольнасці і іншых зацікаўленых бакоў, якія працуюць у сферах адукацыі, інтэграцыі і падтрымкі сем’яў. Гэта арыгінальная беларускамоўная версія справаздачы. Англамоўная версія гэтай публікацыі таксама даступная на Zenodo: https://zenodo.org/records/18908434

Fields of Study & Subjects

Diaspora migration transnational identity Migration Refugees and Integration Education and experiences of immigrants and refugees

Publication details

Journal / source
Zenodo (CERN European Organization for Nuclear Research)
Publication date
15 March 2026
Language
BE